З-за дажджу ў 115.бел паступіла больш за 50 заяў аб працёках дахаў і падтапленні

З-за дажджу ў 115.бел паступіла больш за 50 заяў аб працёках дахаў і падтапленні

Больш за 50 заявак атрымаў сэрвіс 115.бел на раніцу 26 ліпеня. Цікава тое, што напрыклад, з Асмалоўкі няма ніводнай заявы аб працёку даху, або нейкіх затапленнях.

У іншых месцах людзі скардзяцца на залітыя вадой падʼезды і кватэры, на дрэнны стан вадасцёкавых труб і паўсюдныя затапленні ліўневых сістэм, на ваду, якая сцякае па сценах, і ад якой адвальваюцца шпалеры і тынкоўка.

У Цэнтры інфармацыйных тэхналогіяй Мінгарвыканкама, які вядзе сайт 115.бел, заявілі, што пакуль дакладнай статыстыкі няма, заявы наконт падтапленняў і працёкаў працягваюць паступаць.

Залева, якая цягнулася 10 гадзін і заліла Мінск, ― самая моцная за ўсю 150-гадовую гісторыю назіранняў. За гэты час былі затопленыя вуліцы, падʼезды, кватэры, паркоўкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі