Падчас залевы з гарадскога транспарту эвакуявалі 36 чалавек

Пра гэта Еўрарадыё паведаміў прэс-сакратар Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Віталь Дэмбоўскі

Дэмбоўскі: “Зараз дождж сціх, і ўсё супакоілася. Папярэдне магу сказаць, што з грамадскага транспарту было эвакуявана 36 чалавек — з тралейбусаў ды маршрутак. Затрымка транспарту склала максімальна каля 1 гадзіны 15 хвілінаў”.

Найбольшую колькасць пасажыраў давялося эвакуяваць з тралейбуса ў Зялёным Лузе, на вуліцы Русіянава. 

Нагадаем, што зранку 14 жніўня сталіцу затапіла пасля магутнай залевы. Транспартны калапс ахапіў практычна ўвесь горад. 

Фота з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі