Як ратавальнікі эвакуіравалі людзей падчас залевы ў Мінску (фота)

Пра гэта Еўрарадыё паведаміў прэс-сакратар Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Віталь Дэмбоўскі.

Дэмбоўскі: "Папярэдне магу сказаць, што з грамадскага транспарту было эвакуіравана 36 чалавек — з тралейбусаў і маршрутак. Затрымка транспарту склала максімальна каля 1 гадзіны 15 хвілін".

Найбольшую колькасць пасажыраў давялося эвакуіраваць з тралейбусаў на скрыжаванні вул. Панамарэнкі і вул. Кірыенкі (18 чалавек) і на вуліцы Русіянава (12 чалавек). Яшчэ шасці пасажырам ратавальнікі дапамаглі выбрацца з маршрутнага таксі. У асобных месцах аказвалася дапамога аўтаўладальнікам па буксіроўцы аўтамабіляў у бяспечныя месцы.

Паводле звестак МНС, за раніцу 14 жніўня ў сталіцы выпала 33 мм ападкаў (пры сярэднямесячнай норме 81 мм). У Мінску было зафіксавана 25 месцаў падтапленняў. З 07.50 раніцы быў абмежаваны рух грамадскага транспарту (59 тралейбусных, 60 аўтобусных і 8 трамвайных маршрутаў) на 40 участках (час абмежавання руху склала ад 13 хвілін да 2 гадзін). Пацярпелых няма. Праца аб'ектаў жыццезабеспячэння не парушаная, гаворыцца ў паведамленні МНС.

Фота: МНС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі