У Гродне з-за моцнай залевы некалькі вуліц сышлі пад ваду

Гродна пасля залевы / TUT.BY
Гродна пасля залевы / TUT.BY

У Гродна днём, 4 ліпеня, прайшоў моцны дождж. Некалькі вуліц затапіла, пад вадой апынуліся таксама машыны і гарадскі транспарт.

Затопленым аказаўся не толькі цэнтр горада, але і вуліцы Савецкая, Віленская, Белуша, Крэмко, а таксама праспект Касманаўтаў. Чытачы паведамляюць, што вада стаяла нават на Старым мосце, а дарога да вёскі Навінкі ператварылася ў раку з бруду.

У сацсетках людзі абураюцца, што вуліцы, якія апынуліся пад вадой, рамантавалі з заменай камунікацый усяго год-два таму. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі