KoRn выступяць у Мінску разам з Soulfly
Па неафіцыйнай інфармацыі амерыканскія ню-металісты выступяць у сталічным Палацы спорту 17 траўня.
Як бачна па афішы, KoRn выступяць у Мінску, Кіеве і шматлікіх гарадах Расіі. На разагрэве ў гурта сыграюць трэш-металісты Soulfly на чале з Максам Кавалерай.
Праўда, пацверджання інфармацыі на афіцыйным сайце гурта пакуль няма: расклад тура KoRn там заканчваецца сярэдзінай сакавіка.
Нагадаем, упершыню амерыканскія музыкі сыгралі ў Мінску ў траўні 2011 года. Тады металісты абкатвалі свой 9-ты студыйнік "Korn III: Remember Who You Are".
Фота: allformusic.org