Мінск накіраваў ноту пратэсту краінам, якія асудзілі яго за інцыдэнт з Ryanair
Кіраўнік Пастаяннага прадстаўніцтва Беларусі пры ААН Валянцін Рыбакоў / прэс-служба МЗС
Пастаяннае прадстаўніцтва Беларусі пры ААН накіравала ноту пратэсту ў місіі васьмі краін, якія выступілі з крытычнай заявай з нагоды інцыдэнту з самалётам Ryanair 23 траўня. Пра гэта агенцтва РІА "Навіны" распавёў кіраўнік беларускага прадстаўніцтва Валянцін Рыбакоў.
Пратэст выказаны прадстаўнікам Эстоніі, Францыі, Ірландыі, Нарвегіі, Вялікабрытаніі, Савета Бяспекі ААН, дзе абмяркоўваўся інцыдэнт з самалётам. У заяве гучаў заклік да Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі (ICAO) тэрмінова расследаваць абставіны інцыдэнту. Дзеянні беларускіх уладаў былі названыя "беспрэцэдэнтнымі і непрымальнымі", а перахоп лайнера — "атакай на бяспеку грамадзянскай авіяцыі і на еўрапейскую бяспеку". Аўтары заявы таксама заклікалі вызваліць затрыманых Рамана Пратасевіча і Сафію Сапегу.
Па словах Рыбакова, на адрас ўсіх васьмі дзяржаў, якія падпісалі заяву, была накіравана нота пратэсту аднолькавага зместу.
"У ёй мы адзначылі, што абнародаванне любых меркаванняў і любых ацэнак гэтага інцыдэнту да таго, як праведзена адпаведнае расследаванне і атрыманыя адпаведныя вынікі, з'яўляецца абуральным прыкладам парушэння суверэннага [права] дзяржаў-членаў ААН", — сказаў Рыбакоў.
Між тым, у пятніцу стала вядома аб намеры Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі (ІКАО) пачаць расследаванне сітуацыі з прызямленнем рэйса Ryanair ў Мінску.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.