Мінск прыме суперфінал Кантынентальнага кубка па хакеі

Мінск прыме суперфінал Кантынентальнага кубка па хакеі

Суперфінал Кантынентальнага кубка па хакеі пройдзе ў Мінску. Такое рашэнне было прынятае на пасяджэнні выканкама Міжнароднай федэрацыі хакея (ІІХФ). Пра гэта піша by.tribuna.com са спасылкай на чальца Савета ІІХФ і намесніка старшыні ФХБ Сяргея Ганчарова.

Турнір пройдзе з 12 па 14 студзеня. Змагацца за галоўны прыз будуць мінскае "Юнацтва", астанінскі "Намад", італьянскі "Рытэн" і брытанскі "Шэфілд". 

Верагодна, адбудзецца суперфінал на "Чыжоўка-Арэне", якая з'яўляецца хатняй пляцоўкай для "Юнацтва".

Галоўным канкурэнтам Мінска ў правядзенні суперфіналу лічыўся Шэфілд. Беларускай сталіцы аддалі перавагу за вялікі і паспяховы досвед арганізацыі спаборніцтваў самага высокага рангу, а таксама зручную лагістыку. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі