Мінск увайшоў у ТОП-10 еўрапейскіх гарадоў, якія варта наведаць сёлета
Брытанская газета Independent уключыла Мінск у ТОП-10 гарадоў Еўропы, якія варта наведаць у 2019 годзе. Выданне адзначае, што ў беларускай сталіцы сёлета пройдуць ІІ Еўрапейскія гульні з 21 па 30 чэрвеня. Таксама сярод аргументаў на карысць наведвання Мінска называюць 30-дзённы бязвіз для замежнікаў, атмасферу старога горада з яго кавярнямі і барамі, чысціню, бяспеку і дружалюбнасць.
Апроч Мінска, у ТОП-10 гарадоў, якія варта наведаць, увайшлі Ратэрдам (Нідэрланды), Сітжэс (Іспанія), Арль (Францыя), Сараева (Боснія), Рым (Італія), парыжскі Дыснэйлэнд, Бялград (Сербія), Венецыя (Італія), Брысталь (Вялікабрытанія), паведамляе БЕЛТА.