Мінск заняў 3-е месца ў свеце сярод самых чыстых гарадоў

Мінск заняў 3-е месца ў свеце сярод самых чыстых гарадоў

Мінск заняў 3-е месца ў свеце ў рэйтынгу самых чыстых гарадоў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на амерыканскі інтэрнэт-рэсурс фінансавых і аналітычных навінаў The Street. Усяго ў рэйтынг увайшлі 30 гарадоў.

У апісанні сказана, што сталіца Беларусі часта рэкламуецца турыстычнымі сайтамі як самы чысты горад свету, а “працавітыя работнікі дбаюць пра шматлікія паркі горада і рэгулярна падтрымліваюць на вуліцах зіхоткую чысціню”.

На першае месца паставілі Сінгапур, на другое Токіа. Услед за Мінскам, на чацвёртым месцы стаіць японскі горад Кіёта. У ТОП-10 увайшлі Казань, Медзіна, Абу-Дабі, Тайбэй, Цюрых, Стакгольм.

У самым нізе ТОП-30 — амерыканскі Бостан. Рэйтынг грунтуецца на меркаваннях карыстальнікаў анлайн-сервісу браніравання жылля Booking.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі