Мінскае "Дынама" падпісала кантракт з расійскім брамнікам Яўгенам Памазанам
Мінскае "Дынама" падпісала кантракт з расійскім брамнікам Яўгенам Памазанам. Яму 31 год. За сваю доўгую кар'еру паспеў пагуляць за шматлікія каманды — ад ЦСКА і "Кубані" да "Урала" і "Анжы". У апошнія сезоны Памазан выступаў за "Балтыку" з Калінінграда — з 73 матчаў 22 згуляў на нуль.
Мінскае "Дынама" займае ў чэмпіянаце Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе 8-е месца. Галоўны трэнер Леанід Кучук спрабуе ўмацаваць склад каманды.
Welcome Evgeniy!
— ФК Динамо Минск (@FC_Dinamo_Minsk) June 10, 2020
Read more: https://t.co/Edxa9QYlEO#fcdm1927 #Помазан32 pic.twitter.com/9hYJjckUby
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.