Мінскае "Дынама" перамагло ў гасцях ніжнекамскі "Нафтахімік" (відэа галоў)
1 снежня хакеісты мінскага "Дынама" ў рамках чэмпіянату КХЛ гулялі ў гасцях у ніжнекамскага "Нафтахіміка".
Гульня скончылася ўпэўненай перамогай "зуброў" — 5:1 (3:0, 1:0, 1:1). Дублямі ў дынамаўцаў адзначыліся Ягор Шаранговіч і Шэйн Прынс. Адзіную шайбу ў браму гасцей забіў Андрэй Касціцын.
Мінскае "Дынама" трымаецца ўверсе турнірнай табліцы Заходняга дывізіёна КХЛ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.