Мінскае "Дынама" прайграла "Генгаму" ў матчы Лігі Еўропы (відэа)
Папярэдняя сустрэча ў Барысаве скончылася ўнічыю — 0:0.
У групавым раўндзе Лігі Еўропы УЕФА футбалісты мінскага "Дынама" 6 лістапада ў гасцях саступілі французскаму "Генгаму" — 0:2. Гэта трэцяя параза дынамаўцаў у чатырох матчах.
Галы ў браму мінчукоў забілі Бавю і Мандан. На 55-й хвіліне паўабаронца "Дынама" Стасевіч не змог забіць з пенальці.
Пасля цяперашняга пройгрышу дынамаўцы страцілі шанцы на выхад у наступны раўнд.
Пяты тур пройдзе 27 лістапада. "Дынама" будзе сустракацца з ПАОКам, "Генгам" — з "Фіярэнцінай".
Фота — fc-baltika.ru