Мінскае "Дынама" прайграла магнітагорскаму "Металургу" — 2:3

Мінскае "Дынама" прайграла магнітагорскаму "Металургу" — 2:3

24 снежня хакеісты мінскага "Дынама" ў рамках чэмпіянату КХЛ правялі выязны матч у гасцяў у магнітагорскага "Металурга". Гульня скончылася з лікам 3:2 (0:0, 2:1, 1:1) на карысць гаспадароў. 

У "Металурга" шайбы забілі Тэйлар Бек (ён аформіў дубль у другім перыядзе) і Сямён Кошалеў (яму належыць апошняя пераможная шайба). У "зуброў" вызначыліся Раян Мэрфі і Сцяпан Фалькоўскі.

Пасля 37 гульняў мінскае "Дынама" мае 43 ачкі і займае 5-е месца ў турнірнай табліцы Заходняй канферэнцыі. 

Да канца года "Дынама" правядзе два матчы дома. 26 снежня "зубры" прымуць на "Мінск-Арэне" хакеістаў рыжскага "Дынама", а 30 снежня згуляюць з ніжнякамскім "Нафтахімікам".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі