Мінскае “Дынама” прайграла ў Яраслаўлі “Лакаматыву” — 2:3

Мінскае “Дынама” прайграла ў Яраслаўлі “Лакаматыву” — 2:3

21 снежня ў чарговым матчы чэмпіянату КХЛ мінскае “Дынама” прайграла ў Яраслаўлі “Лакаматыву” — 2:3 (1:2, 1:0, 0:1). Дынамаўцы адчайна змагаліся ў гэтым паядынку за ачкі — яны па-ранейшаму не трапляюць у зону плэй-оф. Аляксандр Паўловіч адкрыў лік на 4-й хвіліне. Але перыяд застаўся за гаспадарамі пляцоўкі, якія закінулі дзве шайбы (Ягор Аверын, 8-я; Данііл Апалькоў, 18-я). На 30-й хвіліне Андрэй Сцяпанаў зраўнівае лік.

У трэцім перыядзе “Лакаматыў” гуляў больш актыўна наперадзе і надзейна ў абароне. І дамогся свайго — Андрэй Лакціёнаў закінуў пераможную шайбу на 51-й хвіліне. Выратаваць гульню мінчукі не змаглі, хаця за хвіліну да сірэны і здымалі брамніка.

У “Дынама” пасля 43 матчаў засталося 55 ачкоў. 23 снежня беларускі клуб згуляе ў Тальяці з мясцовай “Ладай”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі