Мінскае "Дынама" ўпершыню з 2017 года абыграла СКА

Мінскае "Дынама" ўпершыню з 2017 года абыграла СКА

Мінскае "Дынама" ў авертайме абыграла ў чэмпіянаце КХЛ піцерскі СКА — 4:3 (1:1, 0:1, 2:1, 1:0). У дынамаўцаў шайбы ў асноўны час закідвалі Зак Мітчал (12-я хвіліна), Павел Варфаламееў (46-я) і Шэйн Прынс (56-я). Для Мітчала і Варфаламеева гэта першыя шайбы ў складзе беларускай каманды. У авертайме рашаючую шайбу закінуў Прынс.

Варта адзначыць, што СКА — другая каманда ў Заходняй канферэнцыі. "Дынама" не абыгрывала яе з 2017 года.

7 студзеня мінчукі згуляюць у гасцях з рыжскім "Дынама".

Мінскае "Дынама" ўпершыню з 2017 года абыграла СКА
Статыстыка / twitter.com/hcdinamoby

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі