Мінскі гурт INCITY выпусціў дэбютны альбом "Own Reality"

Першапачаткова INCITY задумваўся як one man project, але пасля да фронтмэна каманды далучыліся сесійныя музыканты. Лідар гурта і аўтар усіх кампазіцый на пласцінцы Алекс Торн распавядае Еўрарадыё, што цяпер раздумвае над складам каманды ды плануе паўнавартасны канцэрт-прэзентацыю.

Алекс Торн: “Думаю, што прыкладна праз пару месяцаў мы будзем развіваць канцэртную дзейнасць, ладзіць прома-акцыі ды здымем дадатковае відэа. Цяпер прадумваем элементы нашага шоў, бо нам хацелася б сур’ёзна заявіць пра сябе”.

Музыкі акрэслівае стыль сваіх песень як alternative-рок з ухілам у поп-панк. Усе кампазіцыі альбома, за выключэннем апошняга трэка “Адреналин”, — англамоўныя.

Плануецца, што альбом выйдзе абмежаваным тыражом на CD. А пакуль “Own Reality” з’явіўся на он-лайн сэрвісе Itunes ды на афіцыйным сайце гурта.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі