Мінскае метро папярэджвае пра непрыемны пах на станцыі "Няміга" 22 лістапада
Мінскі метрапалітэн звярнуўся з папярэджаннем да пасажыраў праз сацыяльныя сеткі. Зранку 22 лістапада на станцыі метро "Няміга" будзе адчувацца непрыемны пах. Прэс-служба метрапалітэну тлумачыць, што ўначы будуць весціся работы па фарбаванні пуцявога бетону.
"Просім паставіцца з разуменнем да неабходных работаў", — паведамляюць супрацоўнікі метро.
Завтра утром пасс-ры ст.Немига могут услышать неприятный запах из-за ноч.покраски путев.бетона.Просим отнестись с пониманием к необх.работам
— Minskmetro (@minmetro) November 21, 2016