Мінскі стадыён "Дынама" прэтэндуе на званне лепшай арэны свету 2018 года
Мінскі стадыён "Дынама" прэтэндуе на званне лепшай арэны свету 2018 года. Галасаванне ў інтэрнэце будзе працягвацца да 3 сакавіка. Прэтэндэнтаў 26. Акрамя "Дынама", гэта стадыёны з Аўстраліі, Аўстрыі, Італіі, Венгрыі, Ірана, Ірака, ЗША, Кітая, Расіі, Турцыі.
"Дынама" адкрылі пасля рэканструкцыі ў 2018 годзе. Сёлета на ім пройдуць II Еўрапейскія гульні.
Вынікі галасавання падвядуць 7-8 сакавіка. Пры гэтым улічаць не толькі думку звычайных людзей, але і меркаванне архітэктараў.
Сайт sb.by нагадвае, што ў 2015 годзе ў галасаванні ўдзельнічала "Барысаў-Арэна", якая заняла сёмае месца.
sb.by