Прайшло два тыдні: што там з газонам на стадыёне "Дынама"?
Поле "Дынама" да і пасля / abff.by; TUT.by
Кіраўніцтва стадыёна "Дынама" заяўляе, што газоны на абодвух палях арэны прыведзены ў парадак. У адказе на запыт Еўрарадыё гендырэктар арэны Васіль Аляксеенка прызнае, што два тыдні таму "стан поля быў нездавальняючы". Але "ў цяперашні час зялёныя газоны асноўнага і трэніровачнага палёў стадыёна гатовыя да вялікага футбола".
Пры гэтым вялікага футбола на "Дынама" не будзе яшчэ два месяцы: як мінімум, да заканчэння II Еўрапейскіх гульняў 30 чэрвеня. ФК "Дынама-Мінск" перанёс свае матчы на стадыён "Трактар", а нацыянальная зборная Беларусі будзе гуляць адборачныя матчы Еўра-2020 на "Барысаў-Арэне".
"Счышчалі снег, дзе-нідзе разам з травой"
Пытанні Еўрарадыё пра прычыны дрэннага стану газона кіраўніцтва стадыёна пакінула без адказу. Але па словах намесніка дырэктара стадыёна Станіслава Вазняка, уся справа ў апошнім матчы мінулага сезону, у якім сустракаліся дзве мінскія каманды: "Дынама" і "Тарпеда".
Першапачаткова планавалася, што гульня пройдзе на іншай арэне, і газон "замарозілі". Але матч "вярнулі" на стадыён "Дынама", і поле давялося "размарозіць".
"Счышчалі снег, дзе-нідзе разам з травой. Менавіта таму зараз і ўзнікла такая праблема", — цытуе Вазняка газета "Прессбол".
Так як жа на самой справе выглядае газон стадыёна "Дынама"?
Удзень 1 мая на арэне прайшоў канцэрт Аляксандра Саладухі. Зробленыя там фотаздымкі пацвярджаюць — за два тыдні газон сапраўды паспелі прывесці ў парадак: