На мінскі стадыён "Дынама" прыводзілі праваслаўнага святара
На мінскі стадыён "Дынама" прыводзілі праваслаўнага святара. Ён асвячаў заснежаную галоўную арэну краіны, пабываў у розных памяшканнях. Як паведамляе прэс-служба стадыёна, айцец Дзмітрый "традыцыйна асвяціў офісы супрацоўнікаў і арандатараў стадыёна, а таксама распранальні футбалістаў і поле".
На відэа відаць, што ў офісах працуюць набожныя людзі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.