На стадыёне "Дынама" арыгінальна "выправілі" ліўнёўку (фота)
На мінскім стадыёне "Дынама" чарговы раз перарабілі сістэму ліўнёўкі, піша tut.by.
Як распавядала Еўрарадыё, падчас рэканструкцыі стадыёна дажджавыя трубы на ім вывелі так, што вада сцякала на трыбуны — на галовы і спіны гледачоў з інваліднасцю. Калі пра гэта распавялі ў СМІ, супрацоўнікі стадыёна проста павярнулі вадасцёкавыя трубы ў іншы бок.
Цяпер пад трубамі зрабілі вадасцёк: дажджавая вада з трубы трапляе ў яго, а потым... на праходы паміж трыбунамі.