Новы дырэктар: на стадыёне "Дынама" мусяць праходзіць таксама канцэрты і кірмашы
Перад кіраўніцтвам мінскага стадыёна "Дынама" стаіць задача прыцягнуць маладыя сем'і і моладзь. Такія бліжэйшыя планы агучыў яго новы дырэктар Аляксандр Бут-Гусаім.
Раней ён быў спартыўным дырэктарам і генеральным сакратаром Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі, а таксама генеральным каардынатарам матчавай сустрэчы Еўропа — ЗША.
Бут-Гусаім мяркуе, што Нацыянальны алімпійскі стадыён "Дынама" павінен стаць не толькі спартовым цэнтрам сталіцы.
"Маё бачанне — тут, акрамя спорту, таксама павінны праходзіць канцэрты, забаўляльныя мерапрыемствы, кірмашы разнастайныя для таго, каб гэтыя плошчы, гэты стадыён выкарыстоўваўся па максімуме", — перадае тэлеканал СТВ яго словы.
Бліжэйшым вялікім мерапрыемствам, якое пройдзе на стадыёне, будзе чвэрцьфінальны матч Кубка краіны паміж мінскім "Дынама" і БАТЭ 9 сакавіка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.