Мінскі Свята-Елісавецінскі манастыр збірае грошы для расійскіх салдат

Минский Свято‑Елисаветинский монастырь собирает деньги для российских солдат

На тое, што мінскі Свята-Елісавецінскі манастыр праводзіць збор сродкаў для расійскіх вайскоўцаў, звярнулі ўвагу СМІ. Тэлеграм-канал "Хрысціянская візія" заўважыў, што са жніўня 2022 года валанцёрская група манастыра займаецца зборам сродкаў для патрэбаў вайскоўцаў і супрацоўнічае з валанцёрамі манастыра святой роўнаапостальнай Марыі Магдаліны ў вёсцы Нікольскае Арлоўскай вобласці.

Минский Свято‑Елисаветинский монастырь собирает деньги для российских солдат

Як адказалі выданню "Зеркало" ў манастыры, яны не збіраюць сродкі на зброю і не падтрымліваюць вайну. "Украінскі салдат, рускі салдат, беларускі салдат — гэта ўсё адно і тое ж. Хіба для вас не? Русь, Украіна, Беларусь — хіба не адны і тыя ж людзі? Калі б, вядома, украінскі салдат меў патрэбу ў нейкім абутку, швэдры, мы б яму перадалі",сказала валанцёрка. Па яе словах, гэта не падтрымка вайны, а дапамога людзям, якія жывуць у нястачы.

Пры гэтым у расійскіх тэлеграм-каналах людзі ў вайсковай форме дзякуюць манастыру за грошы і кажуць пра планы купіць цеплавізары.

Раней у гэтым жа манастыры неадназначна адзначылі 9 траўня — манашкі выйшлі на сцэну ў пілотках. А святар протаіерэй Андрэй Лемяшонак сказаў на адным са служэнняў з нагоды пратэстаў у Мінску, што "не трэба параўноўваць хрысціян з несанкцыянаванымі мітынгамі! Гэтая маці павінная пакаяцца ў сваіх грахах за тое, што не выхавала сына!"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі