Мінскія дынамаўцы дома прайгралі "Салавату Юлаеву" — 2:4

Мінскія дынамаўцы дома прайгралі "Салавату Юлаеву" — 2:4

Хакеісты мінскага "Дынама" ў хатнім матчы чэмпіянату КХЛ з уфімскім "Салаватам Юлаевым" 11 кастрычніка прайгралі з лікам 2:4 (0:3, 0:1, 2:0).

Дынамаўцы паказалі актыўную гульню, але ніяк не маглі прабіць абарону уфімцаў. Першыя тры шайбы госці забілі яшчэ ў першым тайме: імі адзначыліся Лісін (3-я хвіліна), Юнькоў (6), Умарк (19). На 21-й хвіліне Макараў яшчэ павялічыў адрыў. 

Толькі на 57-й хвіліне сустрэчы Ягор Шаранговіч здолеў забіць першую шайбу ў браму гасцей. А на 58-й хвіліне Джэк Скілі яшчэ скараціў розніцу ў ліку паміж камандамі. 

На апошніх хвілінах "зубры" змянілі брамніка на палявога гульца, аднак палепшыць вынік камандзе не ўдалося. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі