Мінскія дынамаўцы выйгралі ў маскоўскіх аднаклубнікаў — 5:1 (відэа)

Мінскія дынамаўцы выйгралі ў маскоўскіх аднаклубнікаў — 5:1 (відэа)

Упэўненай перамогай скончылася для мінскіх дынамаўцаў іх сустрэча з маскоўскімі аднаклубнікамі 2 кастрычніка — 5:1 (2:1, 1:0, 2:0). Матч рэгулярнага чэмпіянату КХЛ прайшоў на лёдзе "Мінск-Арэны". 

Лік у сустрэчы на 8-й хвіліне адкрыў Уладзімір Бруквін з маскоўскага ХК "Дынама". Аднак неўзабаве мінскія хакеісты ўпэўнена перахапілі ініцыятыву. Куінтан Хаўдэн на 12-й хвіліне зраўняў лік. Увогуле ж канадскі форвард аформіў у гэтым матчы хет-трык, забіўшы шайбы на 28-й і 57-й хвілінах. Па  адной забітай шайбе запісалі на свой рахунак Аляксей Кулакоў (17) і Андрэй Сцяпанаў (60).

"Зубры" падняліся на 9-е месца ў Заходняй канферэнцыі. Пасля 17 гульняў каманда мае 20 ачкоў. 

Наступны матч мінскае "Дынама" таксама правядзе дома: 4 кастрычніка беларускіх хакеістаў чакае сустрэча з "Барысам" з Астаны. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі