Мінскія энергетыкі прайгралі суды з Мінэканомікі

Мінскія энергетыкі прайгралі суды з Мінэканомікі

Прадпрыемства "Мінскэнерга" судзілася з Міністэрствам эканомікі. Прычынай сталі пастановы дырэктара Дэпартамента цэнавой палітыкі. Падчас праверкі было выяўленае парушэнне парадку выкарыстання тарыфаў падчас здзяйснення насельніцтвам перадаплаты за электрычную энергію. У выніку, прадпрыемства і яго службовая асоба былі прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці.

Як інфармуе прэс-служба Мінэканомікі, "Мінскэнерга" з гэтым не пагадзілася і шукала праўды ў судах розных інстанцый, але няўдала. Пастановы былі пакінутыя ў сіле, а скаргі не былі задаволеныя.  

Сайт sputnik.by удакладняе, што ў нашай краіне існуюць дыферэнцыраваныя тарыфы па аплаце насельніцтвам спажытай электраэнергіі. Аднак быў створаны прэцэдэнт, калі чалавек заплаціў за электраэнергію загадзя. Аднак сістэма палічыла, што ён уносіць грошы як пратэрмінаваную плату за мінулы перыяд. Такім чынам, інтарэсы грамадзяніна былі парушаныя.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі