Мінскія музеі ў 2008 годзе прынялі больш за 18 тысячаў наведвальнікаў
У Мінску ў 2008 году музеі наведалі больш за 18 тысяч чалавек. Як адзначае БЕЛТА, гэта на 4 тыс. больш, чым у 2007 годзе. За год у музеях адбыліся 54 выставы. Сярод іх найбольшую цікавасць выклікалі выставы, прысвечаныя 100-годдзю з дня нараджэння Заіра Азгура, 70-годдзю народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча, 85-годдзю Леаніда Шчамялёва. Таксама папулярнасцю ў гледачоў карысталася серыя выставаў "Мінск вачыма мастакоў".