Мінскую бармэнку затрымалі з наркотыкамі
4 сакавіка мінскія міліцыянты затрымалі 21-гадовую мінчанку, якая працуе бармэнкай. Раней дзяўчына не была судзімая, адзначае guvd.gov.by.
Дома ў дзяўчыны праваахоўнікі знайшлі 5,13 грама гашышу, 0,3 грама псіхатропнага рэчыва MDMA, а таксама марку, насычаную асабліва небяспечным псіхатропным рэчывам LSD (лізергід), маса сухога астатку якога складае 0,0016 грама, што лічыцца буйной вагой для гэтага псіхатропу.
Дзяўчына пражывае з раней судзімай маці, якая стаіць на ўліку ў наркалагічным дыспансэры.
Праваахоўнікі праводзяць далейшую праверку, каб выявіць і затрымаць збытчыкаў наркатычных і псіхатропных рэчываў.