Мінулай ноччу ў Беларусі халадней за ўсё было ў Віцебску — мінус 29

Мінулай ноччу ў Беларусі халадней за ўсё было ў Віцебску — мінус 29

Мінулай ноччу халадней за ўсё ў Беларусі было ў Віцебску — мінус 29. Пра гэта БЕЛТА паведамляе са спасылкай на Белгідрамет. Па дадзеных сіноптыкаў, “самы маленькі мінус” быў зарэгістраваны ў Гомельскай, Брэсцкай і Гродзенскай абласцях, дзе тэмпература паветра ўначы склала 21 градус марозу.

У Мінску гэтай ноччу было -25.

Заўтра, 8 студзеня, уводзіцца аранжавы ўзровень небяспекі ў сувязі з далейшым узмацненнем маразоў — уначы ў асобных раёнах чакаецца мінус 28-32, а ўдзень — ад 18 да 24 ніжэй за нуль. Пацяпленне прагназуюць толькі ў сярэдзіне наступнага тыдня, калі на тэрыторыю краіны прыйдуць паветраныя масы з Заходняй Еўропы. Тады ўдзень будзе 5-12 градусаў марозу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі