Мінюст хоча ліквідаваць Беларускую асацыяцыю журналістаў

Мінюст хоча ліквідаваць Беларускую асацыяцыю журналістаў

Мінюст хоча ліквідаваць Беларускую асацыяцыю журналістаў (БАЖ). Пазоў міністэрства ўжо знаходзіцца ў Вярхоўным судзе.

Нагода для ліквідацыі — "паўторныя парушэнні заканадаўства".

14 ліпеня ў офісе журналісцкай арганізацыі адбыўся ператрус. Прадстаўнікі БАЖ пры гэтым не прысутнічалі. Дзверы ў офіс былі выбітыя. Пасля ператрусу сілавікі апячаталі памяшканне. 

У той жа дзень былі замарожаныя рахункі БАЖ.

15 ліпеня ў БАЖ прыйшло папярэджанне з Мінюста: чыноўнікі заявілі, што не атрымалі ад арганізацыі ўсе належныя дакументы. Падаць іх трэба было да 16 ліпеня. Аднак пасля ператрусу супрацоўнікі БАЖ не маюць доступу ў свой офіс.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі