Мінздароўя дазволіла медцэнтру "Нардзін" аднавіць працу

Медыцынскі цэнтр "Нардзін" / 103.by
Медыцынскі цэнтр "Нардзін" / 103.by

Медыцынскі цэнтр "Нардзін" зможа зноў працаваць — медустанове аднавілі ліцэнзію, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. Ліцэнзію і права на працу таксама вярнулі і стаматалагічнай клініцы "Тры дантыста Плюс".

"Нардзін" і "Тры дантыста" вымушаныя былі зачыніцца з сярэдзіны жніўня. Праверкі выявілі ў медустановах мноства парушэнняў. Цяпер тыя парушэнні ліквідаваны. Таму лячэбна-кантрольны савет (ЛКС) "прыняў рашэнне аб магчымасці аднаўлення дзеяння ліцэнзій на медыцынскую дзейнасць" у гэтых установах, адзначылі ў Міністэрстве аховы здароўя

Затое зараз не зможа прымаць пацыентаў стаматалогія "Элитон плюс". З 14 кастрычніка Міністэрства аховы здароўя прыпыніла ў яе ліцэнзію на меддзейнасць. Прычынай сталі парушэнні санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў, адсутнасць дагавораў на тэхнічнае абслугоўванне і рамонт медыцынскай тэхнікі і шэраг іншых.

У Міністэрстве аховы здароўя палічылі, што "выяўленыя недахопы і парушэнні па сукупнасці могуць пацягнуць прычыненне шкоды дзяржаўным ці грамадскім інтарэсам, навакольнаму асяроддзю, жыццю, здароўю, правам і законным інтарэсам грамадзян альбо стварыць пагрозу прычынення такой шкоды".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі