Міс Грудзі Беларусі асабіста збірала подпісы за Някляева (фота)

Ініцыятыўныя групы Ўладзіміра Някляева творча падыходзяць да кампаніі па зборы подпісаў за кандыдата на прэзідэнта. Напрыклад, ладзяць тэатралізаваныя паказы ў сталічным парку Горкага, альбо таньчаць і спяваюць. А ў суботу на пікет да сталічнага Камароўскага рынку прыйшла сама Міс Грудзі Беларусі Кацярына Нікандрава. Спадарыня Нікандрава, якая тытул Міс Грудзі атрымала месяц таму, стрыптыз на Камароўцы не таньчыла. Яна толькі крыху папазіравала перад фотакамерамі, а потым прыступіла да сваёй непасрэднай працы сябра ініцыятыўнай групы.








Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі