Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч заклікаў да ўзаемнага прымірэння

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч заклікаў да ўзаемнага прымірэння

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч заклікаў да ўзаемнага прымірэння. Старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі выступіў з заявай, прысвечанай падзеям 25-26 сакавіка. Як вядома, на Дзень Волі ў Мінску былі жорстка затрыманыя сотні людзей, затрыманні працягнуліся і ў нядзелю.

Арцыбіскуп Кандрусевіч піша, што "з вялікай занепакоенасцю" ўспрыняў сітуацыю ў Беларусі. "Гісторыя беларускага народа сведчыць аб тым, што ён заўсёды вылучаўся сваёй разважлівасцю і знаходзіў мірныя шляхі для вырашэння ўзнікаючых праблем", — адзначаецца ў заяве. Тадэвуш Кандрусевіч заклікае "ўладу і яе апанентаў, а таксама грамадскія арганізацыі і людзей розных поглядаў да канструктыўнага дыялогу з мэтай вырашэння існуючых праблем для дабра нашага народа і кансалідацыі грамадства". Ён выказаў надзею "на гуманныя і справядлівыя адносіны да затрыманых" і спадзяецца на іх хутчэйшае вяртанне дадому. Цалкам тэкст заявы гл. тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі