Мітрапаліт Веніямін пасвянціў самалёты "Белавія"
У Нацыянальным аэрапорце "Мінск" 12 сакавіка мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі пасвянціў тры самалёты авіякампаніі "Белавія".
Як паведамляе прэс-служба кампаніі, святой вадой акрапілі самалёты Embraer 175, Embraer 195 і Boeing 737-800.
Гендырэктар авіякампаніі Ігар Чаргінец патлумачыў, што зараз "Белавія" святкуе сваё 25-годдзе: "А яшчэ ў гэты месяц праходзіць Масленіца і пачынаецца Вялікі пост. Усё гэта дае адчуванне пачатку нейкага новага этапу развіцця і з'яўлення новых магчымасцяў".
Самалёты "Белавія" пасвянціў мітрапаліт Веніямін / minsknews.by
Самалёты "Белавія" пасвянціў мітрапаліт Веніямін / minsknews.by
Самалёты "Белавія" пасвянціў мітрапаліт Веніямін / minsknews.by
Самалёты "Белавія" пасвянціў мітрапаліт Веніямін / minsknews.by
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.