Міжнародны кангрэс даследчыкаў у Беларусі правесці не ўдалося

Міжнародны кангрэс даследчыкаў у Беларусі правесці не ўдалося

Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі ў 2018 годзе не адбудзецца. Старшыня аргкамітэту па яго правядзенні Андрэй Казакевіч паведаміў, што правесці яго сёлета ў нашай краіне не ўдалося. Мерапрыемства перанеслі на 2019 год і яно адбудзецца ў замежжы (як гэта і было ў папярэднія гады). У Беларусі арганізатары спадзяюцца правесці кангрэс у 2020 годзе, інфармуе сайт icbs.palityka.org.

Адзначаецца, што падрыхтоўчая праца па правядзенні ў нашай краіне Міжнароднага кангрэсу даследчыкаў Беларусі ішла з канца мінулага года. У ёй удзельнічалі прадстаўнікі "акадэмічнай супольнасці, дзяржаўных органаў і іншых зацікаўленых бакоў". Аднак у працэсе выявілася нямала "арганізацыйных складанасцяў". "Відавочна, правядзенне Кангрэсу на высокім арганізацыйным узроўні з узгадненнем інтарэсаў усіх бакоў патрабуе значна большага часу ды арганізацыйных захадаў, і не можа быць рэалізаваным у гэтым годзе", — піша Казакевіч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі