МНС: Пацярпелых з-за непагадзі ў Беларусі няма

МНС: Пацярпелых з-за непагадзі ў Беларусі няма

У Беларусі няма пацярпелых ад сённяшняй навальніцы і моцнага ветру. Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Віталь Навіцкі.

"На гэтую хвіліну ёсць адзінкавыя выпадкі падзення дрэў, адзінкавыя адключэнні электразабеспячэння. Пацярпелых няма", — цытуе БЕЛТА яго словы.

Нагадаем, што на 20 чэрвеня сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі ў сувязі з неспрыяльнай метэаралагічнай з'явай. Па большай частцы Беларусі прайшлі залевы з навальніцамі і моцным ветрам. У некаторых раёнах выпаў вялікі град

Неспрыяльныя з'явы захаваюцца на працягу ночы 21 чэрвеня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі