МНС выдала дазвол на завоз свежага ядзернага паліва на Беларускую АЭС
Міністэрства па надзвычайных сітуацыях выдала дазвол Беларускай АЭС на права завозу свежага ядзернага паліва, паведамляе прэс-служба Дзяржатамнагляду.
Гэтае рашэнне грунтуецца на заключэнні Дзяржатамнагляду па выніках экспертызы Аб'яднанага інстытута энергетычных і ядзерных даследаванняў "Сосны" Нацыянальнай акадэміі навук. Таксама Дзяржатамнагляд у лютым-сакавіку 2020 года ацаніў, наколькі на Беларускай АЭС арганізацыйна і тэхнічна гатовыя да забеспячэння ядзернай і радыяцыйнай бяспекі пры абыходжанні з ядзерным палівам.
Як паведамляла Еўрарадыё, на Беларускай АЭС заяўляюць, што да пуску яна гатовая будзе не пазней, як у чэрвені 2020 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.