МНС запусціла мабільны дадатак для смартфонаў, які дапаможа ўратавацца

МНС запусціла мабільны дадатак для смартфонаў, які дапаможа ўратавацца

Міністэрства па надзвычайных сітуацыях запусціла для карыстальнікаў смартфонаў і планшэтаў мабільны дадатак "МНС Беларусі: Дапамога побач".

Дадатак складаецца з пяці асноўных раздзелаў: "Карта неспрыяльных з'яваў", "Што рабіць?", "Правер сябе", "Інфармацыя" ды "Энцыклапедыя". У неабходных выпадках па рашэнні адміністратара таксама карыстальнік можа атрымаць доступ для функцыі "паведаміць аб надзвычайнай сітуацыі".

Кнопка ў мабільным дадатку дазваляе выконваць некалькі функцый. Асноўная — затэлефанаваць у МНС. Таксама можна дадаць у карыстальніцкіх наладках тэлефанаванне на зададзены нумар (родных, блізкіх, лекара), куды вы хочаце патэлефанаваць у экстраным выпадку, напрыклад, замест выкліку МНС.

Раздзел "Правер сябе" змяшчае тэсты, якія дазваляюць праверыць веды пра дзеянні ў розных надзвычайных сітуацыях. У раздзеле "Што рабіць?" можна знайсці кароткія інструкцыі, што рабіць у экстранай сітуацыі. Сёння ў раздзеле ўжо ёсць каля 50 тэмаў, якія падабралі спецыялісты МНС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі