Моцная залева затапіла Брэст (фота, відэа)
Моцная залева затапіла Брэст 17 ліпеня. Па словах відавочцаў, якія перадае "Віртуальны Брэст", найбольш складана рухацца на скрыжаванні вуліц Гогаля і Савецкай — там сабралося шмат вады. Таксама затапіла іншыя цэнтральныя вуліцы горада.
Адзін з відавочцаў распавёў "Брестской газете", што да ўзроўню бардзюра вада паднялася за дзевяць хвілінаў.
Паблік "Дорожный патруль Брест"