Моцны вецер пакінуў без электрычнасці больш за 1100 населеных пунктаў Беларусі
За апошнія суткі (з 6:00 12 сакавіка да 6:00 13 сакавіка) беларускія энергетыкі аднавілі электразабеспячэнне ў 976 населеных пунктах па ўсёй краіне. Такую лічбу інфармагенцтву БЕЛТА назвалі ў ДВА "Белэнерга".
Прычынай адключэння электрычнасці стаў моцны вецер. У "Белэнерга" кажуць, што іх супрацоўнікі працавалі ўсю ноч ва ўзмоцненым рэжыме і працягваюць працаваць над падачай электрычнасці. "Па стане на 6:00 вядуцца работы па аднаўленні электразабеспячэння 162 населеных пунктаў, 107 з якіх знаходзяцца ў Віцебскай вобласці", — паведамілі энергетыкі.
З гэтых 162 населеных пунктаў 139 складаюць дробныя вёскі і хутары, дзе жывуць да 50 чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.