Моцныя снегапады чакаюцца 16 снежня па поўдні Беларусі

Зіма ў Беларусі / Еўрарадыё
Зіма ў Беларусі / Еўрарадыё

У пятніцу, 16 снежня, у Беларусі чакаецца воблачнае надвор'е, уначы — з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет.

Уначы месцамі пройдзе невялікі снег, зранку і ўдзень на большай частцы тэрыторыі прагназуецца снег, мокры снег. Удзень па поўдні краіны ў многіх раёнах чакаецца моцны снег, месцамі — мяцеліца: сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі. Вецер будзе паўднёва-заходні з пераходам на паўднёва-ўсходні, уначы — слабы, удзень — умераны, па поўдні — парывісты.

Тэрмометры ўначы пакажуць 7-13 марозу, удзень чакаецца ад 0 па поўдні да -8 па поўначы. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі