Моладзь пачала кампанію за вызваленне Фінькевіча

Маладыя апазіцыянеры з сённяшняга дня пачынаюць кампанію за вызваленне свайго паплечніка Артура Фінькевіча, якога магілёўскі суд прыгаварыў на 1,5 года зняволення, паведамляе Радыё Свабода.
У суботу на тым месцы, дзе калісьці Артур Фінькевіч зрабіў палітычнае графіці, моладзевыя актывісты намалявалі яго партрэт і напісалі “Свабоду”. Моладзевыя актывісты запэўнілі, што кампанія будзе адбывацца штодня.

Гэта будуць і флэш-мобы, расцяжкі і розныя іншыя мерапрыемствы. Тым часам прадстаўнікі незарэгістраванай арганізацыі “Ініцыятыва” з сённяшняга дня пачалі збор пажаданняў палітвязням ад мінакоў на вуліцах.

Яны збіраюць ад жыхароў Мінску пісьмовыя пажаданні на паштоўкі, якія потым накіруюць у турмы, дзе знаходзяцца палітвязні Аляксандр Казулін, Андрэй Клімаў, Зміцер Дашкевіч і Артур Фінькевіч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі