Мугабэ знялі з пасады лідара кіруючай партыі Зімбабвэ

Мугабэ знялі з пасады лідара кіруючай партыі Зімбабвэ

Прэзідэнта Зімбабвэ Роберта Мугабэ знялі з пасады лідара кіроўчай партыі краіны ЗАНУ-ПФ. Такое рашэнне прыняў з’езд арганізацыі, перадае агенцтва Reuters. Наступным крокам стане адхіленне Мугабэ ад улады.

Разам з прэзідэнтам з партыі выключылі і яго жонку Грэйс. Па дадзеных Reuters, новым лідарам кіроўнай партыі стаў былы намеснік Мугабэ Эмерсан Мнангагва.

Вайскоўцы ўтрымліваюць Мугабэ з серады. Некаторыя міністры яго кабінета затрыманыя. Армія дамагаецца добраахвотнай адстаўкі нязменнага лідэра краіны. Таго ж патрабуюць кіруючая партыя ЗАНУ-ПФ, ўплывовая Асацыяцыя ветэранаў вайны і лібэральная апазыцыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі