Студэнтка з Афрыкі стала ў Беларусі серыйнай зладзейкай
Студэнтка заўсёды дзейнічала па адной схеме, але пакінула сляды (ілюстрацыйнае фота)
Студэнтка з Афрыкі (з якой менавіта краіны, не ўдакладняецца) стала ў Беларусі серыйнай зладзейкай. У Гродне яна скрала больш за 2500 тысяч рублёў, дзейнічала ў асноўным ва ўстановах аховы здароўя, дзе знаходзілася на практычных занятках, паведамляе гродзенская міліцыя.
21-гадовая замежніца вучылася па медыцынскім профілі. У пачатку студзеня за адзін дзень падазраваная скрала амаль 700 рублёў у трох студэнтак. Праз тыдзень яна зноў здзейсніла крадзеж: з кашалька медсястры ў гардэробе зніклі 360 рублёў. Праз два дні ў вучэбнай аўдыторыі скрала 150 рублёў у студэнткі.
Міліцыя высветліла, што ў лістападзе мінулага года замежніца скрала ў гардэробе ўніверсітэцкай клінікі ў гродзенца 1120 рублёў. Яшчэ 300 рублёў зніклі ў дзяўчыны ў трэнажорнай зале (яны разам займаліся спортам).
Студэнтка заўсёды дзейнічала па адной схеме: падбірала момант, калі ў вучэбнай аўдыторыі, гардэробе, іншым памяшканні не заставалася людзей. Далей правярала сумкі, кішэні на наяўнасць кашалькоў і здзяйсняла крадзяжы. Замежніца затрыманая, за здзяйсненне крадзяжоў распачатыя крымінальныя справы. Яна паспела патраціць толькі невялікую частку грошай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.