МУС Беларусі правярае "супрацьпраўную дзейнасць" Валерыя Цапкалы

МУС Беларусі правярае "супрацьпраўную дзейнасць" Валерыя Цапкалы

МУС Беларусі правярае "супрацьпраўную дзейнасць" экс-кіраўніка Парка высокіх тэхналогій, патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Валерыя Цапкалы. Да беларускіх сілавікоў паступіла заява ад грамадзяніна Турцыі. І вельмі своечасова — перад рэгістрацыяй кандыдатаў у прэзідэнты.

"Я магу пацвердзіць інфармацыю пра тое, што для правядзення даследчай праверкі ў МУС паступілі матэрыялы па заяве грамадзяніна Турцыі пра факты супрацьпраўнай дзейнасці Цапкалы, якія мелі месца, — гаворыць у каментары Еўрарадыё прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава. — Цяпер праводзіцца праверка".

У панядзелак у шэрагу тэлеграм-каналаў з'явілася копія згаданай заявы, якую напісаў Седат Ігдзеджы. Гэта бізнесмен, які працаваў у Беларусі ў будаўнічым бізнесе. Сярод яго прэтэнзій — шантаж.

Падчас перадвыбарчай кампаніі Валерый Цапкала крытыкаваў Аляксандра Лукашэнку, а той неаднаразова нагадваў яму пра прычыны сыходу з ПВТ і пра дом палітыка ў Мінску.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі