МУС: Беларускія праваахоўнікі ў падзеях Майдана не ўдзельнічаюць

Адпаведны запыт дасылалі ўдзельнікі студзеньскага Марафона Салідарнасці ў падтрымку Майдана:

“У электронных СМІ ды сацыяльных сетках апошнім часам абмяркоўваецца магчымы удзел супрацоўнікаў беларускіх спецслужбаў у выкраданні, збіцці і забойствах актывістаў Еўрамайдана ва Украіне. На падставе арт.18 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь... мы патрабуем не дапусціць удзелу супрацоўнікаў беларускіх спецслужбаў і праваахоўных органаў у гвалтоўных дзеяннях супраць брацкага ўкраінскага народа”.



У пісьмовым адказе намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі МУС Іван Кубракоў (на здымку) паведаміў, што прадстаўленая інфармацыя рэчаіснасці не адпавядае.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі