МУС дапамог 700 замежнікам атрымаць выязныя візы з Беларусі
Больш за 700 замежнікаў атрымалі ад МУС спецыяльныя выязныя візы, каб пакінуць Беларусь. Гэта тыя, хто прыбыў у Беларусь паводле бязвізу, паведамляе прэс-служба МУС.
Пасля адмены авіярэйсаў яны не змаглі з'ехаць з краіны за 30 дзён, бо закон патрабуе, каб яны вярталіся таксама авіятранспартам. Таму для іх арганізавалі выдачу спецыяльных выязных віз, якія дазваляюць пакінуць Беларусь праз наземныя пункты пропуску.
Як паведаміў Кіраўнік дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксей Бягун, больш за ўсё зваротаў было ад грамадзян Літвы (208), Польшчы (126), Германіі (84), Латвіі (56) ды Італіі (32).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.