МУС Германіі: ключ вырашэння праблемы мігрантаў з Беларусі ляжыць у Маскве

Кіраўнік МУС Германіі Хорст Зэехофер / EPA-EFE
Кіраўнік МУС Германіі Хорст Зэехофер / EPA-EFE

Кіраўнік МУС Германіі Хорст Зэехофер выказаў перакананне, што ключ да развязання праблемы міграцыі праз так званы "беларускі маршрут" ляжыць у Маскве. Пра гэта міністр заявіў на сустрэчы з журналістамі ў сераду, паведамляе "Інтэрфакс".

Прадстаўнікі ФРГ дамовіліся ў Іраку з мясцовымі авіякампаніямі, што тыя не будуць пускаць на рэйсы ў Беларусь патэнцыйных нелегальных бежанцаў, паведаміў Зэехофер.

Са жніўня ў Германію праз Беларусь нелегальна прыбыло больш за 4300 мігрантаў, у асноўным выхадцы з Ірака, Сірыі, Емена і Ірана. У Берліне лічаць, што іх накіроўваюць у ФРГ арганізавана. 

За перыяд са студзеня па ліпень гэтага года праз "беларускі маршрут" у краіну прыбыло 26 чалавек, у жніўні — 474, у верасні — 1914 чалавек. Бежанцаў размяшчаюць у цэнтрах у Брандэнбургу, Саксоніі і Мекленбургу-Пярэдняй Памераніі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі