МУС хоча скараціць да дзвюх гадзін час спаткання асуджаных са сваякамі

МУС прапануе скараціць працягласць кароткачасовых спатканняў асуджаных са сваякамі з трох да дзвюх гадзін. Па словах міністра Ігара Шуневіча, такая норма прапаноўваецца выключна ў выхаваўчых мэтах, каб мець магчымасць уплываць на паводзіны асуджаных у месцах пазбаўлення волі і папраўчых установах.

"Сённяшні стан рэжыму і нормы, якія яго рэгулююць, такія, што ў нейкай ступені выхаваўчыя функцыі нівелююцца. Я не думаю, што кароткачасовае спатканне цягам дзвюх гадзін неяк істотна паўплывае на абмежаванне правоў і свабод тых, хто знаходзіцца пад вартай", — адзначыў міністр.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі