МУС Украіны: Байцы Самаабароны павінны зняць маскі і здаць зброю

"Учора было прынятае рашэнне [на нарадзе самаабароны], што ўсе ўдзельнікі самаабароны здымаюць маскі. Таксама яны павінны быць без зброі", — цытуе словы Велічковіча сайт censor.net.ua.



Перад гэтай заявай намесніка прадставіў выконваючы абавязкі міністра ўнутраных спраў Арсен Авакаў. Пра Мікалая Велічковіча вядома, што ён быў намеснікам каардынатара самаабароны Майдана Андрэя Парубія.



Авакаў заявіў, што МУС папоўніць свае шэрагі некаторымі актывістамі самаабароны, якія сябе добра зарэкамендавалі.
 

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі